| (no subject) |
[Aug. 28th, 2006|11:18 pm] |
|
ДАБРАНАЧ МАЕ МАЛЕНЬКИЯ ЧЫТАЧЫ. Я МЯРКУЮ ШТО ПРЫЙШЛА ТАЯ САМАЯ ПАРА КАЛИ ТРЕБА ВА УСИМ ШЧЫРА ПРЫЗНАЦЦА. МНЕ ВЕЛЬМИ ХОЧАЦЦА СКАЗАЦЬ ШТО УСЁ ОНИМЕ НА СВЕЦЕ ПАТРЕБНА СПАЛИЦЬ У ПОЛЫМИ. ТАКСАМА ПАВИНЫ ЗНИКНУЦЬ НАЗАУСЁДЫ ТАКИЕ КАМАНДЫ ЯК ББИЛАН И МАНЧЭСТЕР ЮНАЙТЕД. З ГЭТАГА ДНЯ Я БУДУ ЖЫТЬ ЯК НАРМАЛЬНЫЙ ЧАЛАВЕК. БУХАЦЬ ПИВА, ГЛЯДЗЕЦЬ ФУТУРАМУ И БАЛЕЦЬ ЗА ТУРЫНСКИЙ ЮВЕНТУС. ТАКСАМА ЦИСКАТЬ ДЗЯУЧЫН, БО ХЯНТАЙ ГЭТА НЕ СУРЬЁЗНА. УСИМ ПРЫВЕД!!!!! |
|
|
| Фоты, анімэ |
[Aug. 27th, 2006|11:47 pm] |
| [ | Tags | | | anime, foto, life | ] |
| [ | mood |
| | tired | ] |
| [ | music |
| | Raj Ramayya - Ask DNA | ] |
Прыехаў з дачы. Фоты тут.




 Таксама зганяў да sumeragi_sama за анімэ. Цяпер мой венік так забіты, што нават вінда з цяжкасцю грузіцца. Зараз буду глядзець Shaman King. |
|
|
| Grenadier |
[Aug. 27th, 2006|04:02 am] |
| [ | Tags | | | anime, life | ] |
| [ | mood |
| | amused | ] |
| [ | music |
| | Nirvana - Polly | ] |
Зараз ужо каля чатырох гадзін ночы, а я ўсё сяжу ў нэце. Гляджу анімэ - Grenadier: The Smiling Warrior. Даволі цікавае і смешнае анімэ, але занадта яно нагадвае Trigun.

 Яшчэ праз гадзіну я буду ўжо збірацца на дачу, а потым паедзем з бацькамі ў лес па грыбы. |
|
|
| Песьні Свабоды |
[Aug. 25th, 2006|11:02 pm] |
| [ | Tags | | | foto, music | ] |
| [ | mood |
| | tired | ] |
| [ | music |
| | MUCC - Haruka | ] |
Сёння на плошчы Бангалор адбыўся канцэрт прысвечаны угодкам наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі моцы канстытуцыйнага закону. У канцэрце ўдзельнiчалі NRM, Крама, Tav.Mauzer, Памідор/OFF, PLAN, Band A, Neuro Dubel. Мае фоты можна ўбачыць тут. Нажаль батарэя ў маім фотаапараце здохла ў самым пачатку выступлення гурту NRM, таму гэтыя фоты тут адсутнічают.







 Таксама фоты можна ўбачыць тут - http://slaver-be.livejournal.com/100965.html#cutid1 |
|
|
| (no subject) |
[Aug. 24th, 2006|01:59 pm] |
| [ | Tags | | | life | ] |
| [ | mood |
| | sad | ] |
| [ | music |
| | Аквариум - Мёртвые матросы не спят | ] |
Да школы застаўся апошнi тыдзень. Як хутка прабягае час! Так многа збiраўся зрабiць за гэтае лета i так мала зрабiў. Нават i не заўважыў, як яно скончылася i пачалася восень. |
|
|
| Last Exile |
[Aug. 22nd, 2006|06:50 pm] |
| [ | Tags | | | anime | ] |
| [ | mood |
| | optimistic | ] |
| [ | music |
| | MUCC - Ame no ORCHESTRA | ] |
Сёння прагледзеў яшчэ адно анiмэ - Last Exile. Даволi незвычайны мульт. Пра людзей, якiя ўлятаюць у неба, каб больш не вярнуцца назад, - а застацца там назаўсёды.
 "−Ну што ж, зараз свята, так давайце святкаваць! −Увага, карабель пераходзіць у рэжым бясшумнага палёту, усім выконваць цішыню! −Добра, давайце святкаваць... ТОЛЬКI ЦІХА..." |
|
|
| фоты, дача |
[Aug. 20th, 2006|10:12 pm] |
| [ | Tags | | | foto | ] |
| [ | mood |
| | calm | ] |
| [ | music |
| | Storywriter - Storywriter | ] |
Сёння ранiцай прыехаў з дачы. Так стамiўся, што толькi зараз прачнуўся, каб вылажыць гэтыя фоты.











 |
|
|
| Некалькi цытат |
[Aug. 11th, 2006|11:40 pm] |
| [ | Tags | | | anime | ] |
| [ | mood |
| | calm | ] |
| [ | music |
| | MUCC - Isho | ] |
"Свет, у якім мы жывем, заўсёды ў цемры. Вось чаму, мы шукаем святло." "Грэшнікі ніколі не паўстануць з мёртвых пасля смерці, бо грэх ніколі не знікне сам па сабе. Каханне гэтак жа ніколі не знікне…" з Noir
Заўтра з сябрамi паеду на тыдзень адпачываць на дачу. |
|
|
| (no subject) |
[Aug. 10th, 2006|08:54 pm] |
| [ | Tags | | | anime | ] |
| [ | mood |
| | tired | ] |
| [ | music |
| | D'espairsRay - Forbidden | ] |
Сёння знайшоў час каб з’ездзiць у Малiнаўку да сябра за анiмэ. На адну толькі дарогу аддаў дзве гадзіны свайго часу. Прыйшоў дадому i пачаў гдядзець Noir. Гэта гiсторыя двух забойцаў, якiя нiчога не памятаюць з мiнулага. Яны спрабуюць не думаць аб мiнулым, таму што гэта прыносiць iм толькi боль. I напрацягу 26 серый яны адчыняюць нам свае душы, каб мы змаглi iх зразумець. Гэта даволi трагiчная гiсторыя. Анiмэ абяцае быць цiкавым, таму - пабег дагледжваць. |
|
|
| ЖЧ |
[Aug. 10th, 2006|02:18 am] |
| [ | mood |
| | drunk | ] |
| [ | music |
| | Melissa Williamson - I want love | ] | Наканец знайшоý хвiлiну, каб завесцi свой ЖЧ. Буду пiсаць сюды якi-небудзь брэд. Сёння ýдалося наканец атрымаць нумар асi. Пагледзеý анiмэ Shingetsutan Tsukihime. Гэта першы мульт, зняты па гульне, якi мне падабаýся. Усiм анiмэшнiкам прапаноýваю прагледзiць. |
|
|